Як паказвае практыка, сучасныя дзеці адрываюцца ад роднай культуры, ад лепшых традыцый беларускага народа, ад яго векавых каранёў. Вусная народная творчасць – гэта скарбніца збору інфармацыі аб падзеях даўно мінулых гадоў, калі пісьменства толькі развівалася, і ўсё пачутае вусна перадавалася з пакалення ў пакаленне, ад дзядуль і бабуль сваім унукам і праўнукам. Гэты чароўны ланцужок працягваўся вякамі, і так не хочацца яго парваць у наш час. Далучэнне дзяцей да нацыянальнай культуры ўяўляецца магчымым з дапамогай твораў вуснай народнай творчасці. У сувязі з гэтым у рамках Года малой радзімы Ліпнішкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа прапануе ўсім жадаючым вучням 2-6 класаў прыняць удзел у анлайн-віктарыне “З крыніц народных”, якая будзе даступная з 28 па 31 студзеня 2019 года па спасылцы. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі. Спадзяёмся на вашую актыўнасць! Жадаем поспехаў!
Высокая ацэнка гарантавана.
Высокая ацэнка гарантавана.
Комментариев нет:
Отправить комментарий