“Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!” – пад такім дэвізам 28 красавіка прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”. Галоўная мэта конкурсу – павысіць цікавасць дзяцей і падлеткаў да чытання нацыянальнай літаратуры.
У конкурсе прынялі ўдзел вучні з 16 дзяржаўных устаноў адукацыі горада і раёна. 46 вершаў беларускіх паэтаў прагучала са сцэны. Гледачы змаглі пачуць незабыўныя радкі з твораў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Танка, П. Панчанкі і іншых. Юныя дэкламатары падзяляліся на чатыры ўзроставыя катэгорыі: вучні пачатковых класаў, 5-6-ых класаў, 7-8-ых класаў і 9-10 класаў.
Нягледзячы на вялікую колькасць выступаючых, конкурс прайшоў у адно імгненне. Усе дзеці вельмі стараліся і былі добра падрыхтаваны. Некаторыя выступленні суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі, музычным афармленнем.
Пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сталі:
Ва ўзроставай катэгорыі “1-4 класы”:
II месца – Васюта Караліна і Лашакоўскі Даніла, Рэшкевіч Уладзімір з Асінаўшчызненскага яслей-сада – пачатковай школы і Андрыевіч Дзяніс са Смаргонскага яслей-сада – пачатковай школы.
ІІІ месца – Курлова Кіра з гімназіі і Васіленка Амір з сярэдняй школы № 6.
Комментариев нет:
Отправить комментарий