Дарагія мае сябры!!! 23 кастрычніка адбудзецца пазакласнае чытанне па тэме "Восень - чараўніца". Чытаем невялікія творы (вершы, апавяданні) беларускіх аўтараў пра восень, запісваем у дзённік чытача. Верш можна вывучыць на памяць альбо выразна прачытаць, а апавяданне пераказаць сцісла. Ёсць другі варыянт падрыхтоўкі да пазакласнага чытання: можна зрабіць лэпбук (папка з заданнямі). Каго зацікавіла ідэя лэпбука, глядзі ўсе інструкцыі на старонцы "Кніжны клуб". Я буду вельмі ўдзячна ўсім, хто паспрабуе зрабіць лэпбук.
Комментариев нет:
Отправить комментарий